Объявление №00050795, Собрание кредиторов

Дата публикации
2 апреля 2020, 15:42
Должник
Управляющий

в отношении ОАО "Шутовичи-Агро" опубликовал следующую информацию:

Паведамляем аб правядзенні 17.04.2020г. у 12:00 агульнага сходу крэдытораў ААТ “Шутавічы-агра», які адбудзецца па адрасе: Смаргонскі р-н, в.Шутавічы, вул.Зялёная, 2. Сход адбудзецца ў завочнай форме.

Парадак дня.

  1. Унясенне зменаў у план санаціі ААТ “Шутавічы-агра” у частцы парадку продажу маёмаснага комплексу праз электронны аукцыён.
  2. Правядзенне незалежнай ацэнкі маёмаснага комплексу ААТ “Шутавічы-агра”. Узгадненне дадатковых выдаткаў па ацэнцы маёмаснага комплексу ААТ “Шутавічы-агра” у суме 14 448,00 Чатырнаццаць тысяч чатырыста сорак восем беларускіх рублёў 00 капеек.
  3. Рэалізацыя дэбіторскай запазычанасці.

 

Прапануем наступнае развязанне пытанняў::

 

Пытанне 1. Унесці змены ў план санацыі і дапоўніць п.9 арт.4 “Фінансавы план” наступным зместам:

“Рэалізацыя маёмаснага камплексу (надалей – МК) ажыцяўляецца праз конкурс з умовай захавання прызначэння рэлізаваных аб’ектаў ў мэтах вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Правесці конкурс па форме электронных таргоў.

Парадак электронных таргоў:

  • электронныя таргі арганізоўваюцца ўпраўляючым;
  • інфармацыя аб правядзенні таргоў размяшчаецца ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • тэрмін правядзення першых таргоў - на працягу не менш за 30 дзён ад даты публікацыі паведамлення аб правядзенні электронных таргоў. Тэрмін правядзення паўторных таргоў – не менш чым праз 15 дзён і не пазней 45 дзён ад даты складання пратаколу аб прызнанні электронных таргоў неадбыўшыміся або пратакола аб ануляванні вынікаў электронных таргоў;
  • крок электронных таргоў ўсталяваць у памеры 5 % ад пачатковай цаны МК. Крок для паўторнных электронных таргоў (і ўсіх наступных) таксама ўсталяваць у памеры 5 % ад пачатковай цаны МК;
  • задатак у кошт забеспячэння аплаты набытага на электронных таргах ПМК усталяваць у памеры 10% ад пачатковай цаны. Задатак у кошт забеспячэння аплаты набытага на паўторных электронных таргах ПМК усталяваць у памеры 10% ад пачатковай цаны;
  • у выпадку, калі на ўдзел у таргах пададзеная заява толькі адным удзельнікам таргоў альбо для ўдзелу ў іх з’явіўся толькі адзін удзельнік, у пратакол уносіцца інфармацыя аб згодзе на набыццё гэтым удзельнікам таргоў прадмету аўкцыёну па пачактовай цане, павялічанай на 5% і таргі лічыць адбыўшыміся;
  • ПМК, не прададзены на першых электронных таргах, будзе выстаўлены на паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 20 %;
  • ПМК, не прададзены на першых паўторных электронных таргах, будзе выстаўлены на другія паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 40 %.”

 

У сувязі з фарміраваннем маёмаснага комплексу (надалей – МК) па стане на 01.04.2020г. у склад МК ўваходзяць толькі асноўныя сродкі, асноўны статак і жывёлы на вырошчванні і адкорме. Прадукцыя, якая будзе атрыманая ў вытворчым працэсе пасля фарміравання і ацэнкі МК (кармы і зерне), будзе рэалізоўвацца асобна пасля закладкі на захоўванне.

Такім чынам, рэалізацыя МК са зніжкай на 40% і прадукцыі вырошчвання дазволіць правесці пагашэнне крэдыторскай запазычанасці ў суме 7 739 тыс. рублёў (89% запазычанасці).

 

 

Пытанне 2. Правесці незалежную ацэнку маёмаснага комплексу ААТ “Шутавічы-агра”. Узгадніць правядзенне дадатковых выдаткаў па ацэнцы маёмаснага комплексу ААТ “Шутавічы-агра” у суме 14 448,00 Чатырнаццаць тысяч чатырыста сорак восем беларускіх рублёў 00 капеек.

 

Фінансаванне выдаткаў па ацэнцы будзе праведзенае за кошт фінансавай дапамогі і не паўплывае на кошт актываў ААТ “Шутавічы-Агра”. Арганізацыяй-ацэншчыкам выступае РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі”

 

 

Пытанне 3. Рэалізаваць дэбіторскую запазычанасць. Стартавы кошт дэбіторскай запазычанасці вызначыць па балансавым кошце. У выпадку неадбыўшыхся таргоў прапанаваць дэбіторскую запазычанасць крэдыторм згодна рэестру ў якасці адступнога.

 

Дадзеная мера дазволіць паскорыць пагашэнне крэдыторскай запазычанасці па рэестры.

 

 

У выпадку ўзнікнення пытанняў просім звяртацца па тэлефоне ўпраўляючага: 8 029 604 30 77 Аляксандр Іванавіч, 8 0154 611 565.

У выпадку ўзнікнення прапановаў альбо заўвагаў просім скласці іх пісьмова і накіраваць на e-mail: list@mamram.by.

У мэтах выканання працэсуальных тэрмінаў ліквідацыйнай вытворчасці, просім 17.04.2020г. выказаць сваю пазіцыю па парадку дня шляхам запаўнення бюлетэня, прыкладаемага да гэтага паведамлення (завочная форма галасавання).

Запытаную інфармацыю просім даць да 17.04.2020г. шляхам накіравання бюлетэня на e-mail: list@mamram.by, па факсе - (0154)611565,  а таксама просім арыгінал бюлетэня накіраваць па пошце па адрасе – 231291, г. Ліда, вул. Перамогі, 30, пам.8.

Кантактная інфармацыя: тэл./факс (0154) 611565

Приложенные документы

  1. сход крэдытораў 2020-04-17.pdf 338,96 КБ