Объявление №00051803, Собрание кредиторов

Дата публикации
5 мая 2020, 15:44
Должник
Управляющий

Колесников Александр Валентинович в отношении УСП "Совхоз"Порозовский" опубликовал следующую информацию:

Паведамляем аб правядзенні 18.05.2020г. агульнага сходу крэдытораў УСП “Саўгас Поразаўскі” у 12:00, які будзе праведзены ў завочнай форме.

У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам у мэтах прафілактыкі віруснай інфекцыі, мінімізацыі кантактаў, кіруючыся рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па папярэджанні распаўсюджвання віруснай інфекцыі па тыпу COVID-19 лічым мэтазгодным правядзенне сходу ў завочнай форме.

Парадак дня.

  1. Зацвяржэнне парадку рэалізацыі маёмасці УСП “Саўгас Поразаўскі” праз электронны аукцыён і ўнясенне зменаў у план санацыі.
  2. Зацверджэнне спісу, пачатковай цаны рэалізацыі маёмасці УСП “Саўгас Поразаўскі” праз электронны аукцыён, і цаны для паўторных таргоў з улікам паніжэння, згодна дадатку №1.

 

Пытанне 1.

У сувязі з уступленнем у дзеянне Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення электроных таргоў па продажу маёмасці ў працэдурах эканамічнай няздольнасці (банкруцтва), зацверджанай Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2019г. №9 і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2016г. №253 “Аб мерах па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый” у мэтах скарачэння часу і фінансавых выдаткаў па такой рэалізацыі прапануем зацвердіць наступны парадак рэалізацыі маёмасці УСП “Саўгас Поразаўскі” і ўнесці адпаведныя змены ў план санацыі:

 

“Рэалізацыю маёмасці ажыцявіць праз аукцыён па форме электронных таргоў.

Парадак электронных таргоў:

  • электронныя таргі арганізоўваюцца ўпраўляючым;
  • інфармацыя аб правядзенні таргоў размяшчаецца ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • тэрмін правядзення першых таргоў - на працягу не менш за 30 дзён ад даты публікацыі паведамлення аб правядзенні электронных таргоў. Тэрмін правядзення паўторных таргоў – не менш чым праз 15 дзён і не пазней 45 дзён ад даты складання пратаколу аб прызнанні электронных таргоў неадбыўшыміся або пратакола аб ануляванні вынікаў электронных таргоў;
  • крок электронных таргоў ўсталяваць у памеры 5 % ад пачатковай цаны. Крок для паўторнных электронных таргоў (і ўсіх наступных) таксама ўсталяваць у памеры 5 % ад пачатковай цаны;
  • задатак у кошт забеспячэння аплаты набытага на электронных таргах усталяваць у памеры 10% ад пачатковай цаны. Задатак у кошт забеспячэння аплаты набытага на паўторных электронных таргах усталяваць у памеры 10% ад пачатковай цаны;
  • у выпадку, калі на ўдзел у таргах пададзеная заява толькі адным удзельнікам таргоў альбо для ўдзелу ў іх з’явіўся толькі адзін удзельнік, у пратакол уносіцца інфармацыя аб згодзе на набыццё гэтым удзельнікам таргоў прадмету аўкцыёну па пачактовай цане, павялічанай на 5% і таргі лічыць адбыўшыміся;
  • маёмасць даўжніка, не прададзеная на першых электронных таргах, будзе выстаўленая на паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 20 %;
  • маёмасць даўжніка, не прададзеная на першых паўторных электронных таргах, будзе выстаўленая на другія паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 40 %;
  • маёмасць даўжніка, не прададзеная на другіх электронных таргах, будзе выстаўленая на трэція паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 60 %;
  • маёмасць даўжніка, не прададзеная на трэціх электронных таргах, будзе выстаўленая на чацвертыя паўторныя таргі, са зніжэннем пачатковай цаны рэалізацыі на 80 %.”

У выпадку немагчымасці рэалізацыі маёмасці праз аўкцыён упраўляючы прапануе прыняць маёмасць крэдыторам у кошт пагашэння доўгу, а ў выпадку іх адмовы – перадае нерухомую маёмасць у камунальную ўласнасць, а рухомая маёмасць падлягае спісанню пасля ўзгаднення такой перадачы альбо спісання з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Рашэнні аб прыняцці маемасці крэдыторамі або яго спісанні прымаюцца на сходзе крэдытораў.

 

Пытанне 2. Спіс, пачатковая цана рэалізацыі маёмасці УСП “Саўгас Поразаўскі”, а таксама цана рэалізацыі з улікам паніжэнняў для паўторных таргоў, праз электронны аукцыён, адлюстраваныя ў дадатку №1.

Спіс маёмасці узгоднены з Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам.

 

У мэтах выканання працэсуальных тэрмінаў ліквідацыйнай вытворчасці, просім 18.05.2020г. выказаць сваю пазіцыю па парадку дня шляхам запаўнення бюлетэня, прыкладаемага да гэтага паведамлення (завочная форма галасавання).

Запытаную інфармацыю просім даць да 18.05.2020г. шляхам накіравання бюлетэня на e-mail: list@mamram.by, па факсе - (0154)611565,  а таксама просім арыгінал бюлетэня накіраваць па пошце па адрасе – 231281, г. Ліда, вул. Замкавая, 4, пам.113.

Кантактная інфармацыя: тэл./факс (0154) 611565

Приложенные документы

  1. ЗАВОЧНЫ сход крэдытораў 2020-05-18.pdf 911,69 КБ