Объявление №00063274, Собрание кредиторов

Дата публикации
9 марта 2021, 17:01
Должник
Управляющий

в отношении КСУП "Бердовка-Агро" опубликовал следующую информацию:

У сувязі са зменамі рэестру крэдытораў КСУП “Бердаўка-Агра”, а таксама тэхнічным збоем апавяшчэння крэдытораў аб правядзенні сходу крэдытораў 10.03.2021г. паведамляем аб пераносе на 16.03.2021г. у 12:00 агульнага сходу крэдытораў КСУП “Бердаўка-агра», назначанага на 10.03.2021г.

Парадак дня.

  1. Аб заключэнні міравога пагаднення.
  2. Аб абранні ўпаўнаважанага для падпісання міравога пагаднення ад імя крэдытораў.
  3. Аб звароце ў эканамічны суд з хадайніцтвам аб зацвярджэнні міравога пагаднення.
  4. Аб расфармаванні прадпрыемства як маёмаснага компексу КСУП “Бердаўка-Агра” на больш дробныя лоты і ўсталяванне колькаснага складу.
  5. Аб перадачы, жадаючым крэдыторам, нерэалізаванага прадпрыемства як маёмаснага компексу КСУП “Бердаўка-Агра” у кошт пагашэння запазычанасці альбо перадача, нерэалізаванага і непрынятага крэдыторамі ПМК, ва ўласнасць Лідскага раёну.
  6. Аб перадачы, жадаючым крэдыторам, нерэалізаванай нерухомай маёмасці КСУП “Бердаўка-Агра” у кошт пагашэння запазычанасці альбо перадача, нерэалізаванай і непрынятай крэдыторамі нерухомай маёмасці КСУП “Бердаўка-Агра”, ва ўласнасць Лідскага раёну.
  7. Узгадненне ўпраўляючаму выразы пазіцыі "не пярэчу" Лідскаму раённаму выканаўчаму камітэту для прыняцця рашэння Лідскім раённым выканаўчым камітэтам рашэння аб перадачы зямельных надзелаў сялянскай (фермерскай) гаспадарцы “Жураўліны край”, сялянскай гаспадарцы “Мальца” і грамадзяніну Піута Сяргею Іванавічу з зямель КСУП “Бердаўка-Агра”.
  8. Зацвяржэнне пачатковай цаны рэалізацыі і цаны з улікам паніжэння, для маёмасці, якая не ўдзельнічае ў вытворчай дзейнасці КСУП “Бердаўка-Агра” і маёмасці, пастаўленай на ўлік у сувязі з пагашэннем лізінгавых плацяжоў.

Сход крэдытораў адбудзецца 16.03.2021г. у 12.00 па адрасе КСУП “Бердаўка-Агра”– Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг.Бердаўка, вул.Савецкая, 1.

Яўка на сход з'яўляецца абавязковай.

Просім накіраваць прадстаўніка па даверанасці для ўдзелу ў сходзе крэдытораў КСУП “Бердаўка-Агра”.

 У выпадку немагчымасці прыняць вучаць у агульным сходзе крэдытораў просім накіраваць пісьмовыя згоды альбо пярэчанні па пытанні парадку дня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў просім звяртацца па тэлефоне ўпраўляючага:

8 0154 611 565, 8 029 18 18 091.

У выпадку ўзнікнення прапановаў альбо заўвагаў просім скласці іх пісьмова і накіраваць на e-mail: list@mamram.by.